“Хавайся ў бульбу 2016”: мокры і нешматлюдны, але ўсё такі ж драйвовы байк-фэст

|

На другі дзень фестывалю, 30 красавіка, сцэну займалі гурты Grodno-Hard-Blues-Ваnd, “7 минут жизни”, музыка Аляксандр Варанішча, гурты “Ойра”,  “TT-34”, Blood Brothers (афіцыйны трыб’ют Iron Maiden) і J:МОРС. Закрываў вечар гарадзенскі кавер-гурт Beach Boogie Band.

 

 

Фішкай сёлетняга байк-фэсту стала таямнічае і незвычайнае тэсла-шоў.

 

 

Паміж выступамі гуртоў вядоўцы праводзілі конкурсы. Але на байк-фэсце хапала заняткаў і па-за сцэнай. Можна было пагуляць у “лопні шарык”, пастраляць у ціры, пазмагацца на сілавых атракцыёнах, купіць сувеніры ды ўрэшце проста паесці. Госці маглі на месцы ладзіць вогнішчы і там смажыць усё прывезенае з сабой. Для іншых працавала байк-кухня і палаткі, дзе прадавалі кашу, бліны, чэбурэкі.

 

 

“Самы мокры і нешматлюдны байк-фэст”, – кажуць наведвальнікі. Арганізатар Сяргей Фінскі згаджаецца, што сёлета наведвальнікаў было менш, і называе некалькі прычын: мокра, Пасха і крызіс. Як асобную тэндэнцыю ён вылучае павялічэнне колькасці жанчын на жалезных канях. Незнікаючую папулярнасць байк-фэста ён тлумачыць тым, што для Гродна байк-рух – гэта ўсё яшчэ “экзотыка”. “Раней куплялі матацыкл, бо не маглі назбіраць на машыну. А зараз наадварот: спачатку з’яўляецца машына, а ўжо потым – матацыкл. Ёсць у гэтым нешта – свая культура”.