У Гродне прэзентуюць новую кнігу пра мяжу, якая падзяляла беларускія землі да 1939 года

|

Памежнае жыццё, дыверсанты, барацьба выведак на міжваеннай савецка-польскай мяжы – пра ўсё гэта і не толькі можна прачытаць у новай кнізе кандыдата гістарычных навук Ігара Мельнікава “Мяжа ля Заслаўя 1921-1941”. Гісторык прэзентуе яе 31 кастрычніка ў гарадзенскай Краме “Ц”.

Надвор’е ў Гродне: 26 кастрычніка – 1 лістапада

|

На гэтым тыдні ў Гродне будзе пераважна пахмурна і без ападкаў.

Першы гарадзенскі квэст-рум, пахаванне лістоты і новае месца для закупаў: топ навін мінулага тыдня

|

Самыя цікавыя навіны мінулага тыдня – у традыцыйным аглядзе “Твайго стыля”.

Гродна ў Instagram: 19-25 кастрычніка 2015

|

У рубрыцы “Гродна ў Instagram” працягваем марафон здымкаў з пажоўклым лісцем. На гэтым тыдні выключны выпадак – у падборцы няма коцікаў. Хочаце патрапіць у рубрыку? Пазначайце вашыя здымкі хэштэгам #hrodnats і станавіцеся нашымі сталымі суаўтарамі!

У Гродне сталая жанчына сцягнула ў суседа мэблю

|

Гарадзенец пакінуў у пад’ездзе  камп’ютарны стол і паліцу, а калі вярнуўся, іх ужо не было. Міліцыя пачала шукаць мужчыну спартовага выгляду, які мог бы скрасці мэблю, але падазраванай выявілася дробная жанчынка 57 гадоў, паведаміў прадстаўнік прэс-службы УУС Гродзенскага аблвыканкама Ігар Белазёраў.

За вакном восень шэрая, а ў дзіцячым клубе “Лета” – каляровая і цёплая!

|

Творчы праект “АнТрисоль” дзеліцца з дзецьмі цёплай, душэўнай і ўтульнай атмасферай восені. Тэматычныя сустрэчы пройдуць 27 і 31 кастрычніка у дзіцячым клубе “Лета” (вул. Стэфана Баторыя, 8б, 2 паверх).

Фірма-рэзідэнт СЭЗ “Гроднаінвест” не заплаціла больш за 800 млн рублёў падаткаў, магчыма крымінальная справа

|

Прыватнае прадпрыемства, якое займаецца вытворчасцю тэкстыльных вырабаў, занізіла свае даходы за 2013-2015 гады. Несупадзенне лічбаў у падатковых дэкларацыях і дакументах фірмы знайшлі падатковыя інспектары Ленінскага раёна Гродна ў час выяздной пазапланавай праверкі, паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Гродзенскай вобласці.

Насельніцтва Гарадзеншчыны скарачаецца, але не такімі тэмпамі, як у мінулым годзе

|

Па стане на 1 кастрычніка 2015 ў Гродзенскай вобласці жыве 1 51,2 тыс. чалавек. За дзевяць месяцаў гэтага году колькасць насельніцтва скарацілася на 1 409 чалавек, паведаміла Галоўнае статыстычнае ўпраўленне Гродзенскай вобласці.

У Гродне закрыўся адзіны карцінг-клуб: падатковая арыштавала карты, шлемы і пальчаткі

|

З дапамогай кантрольнай закупкі падатковая інспекцыя па Ленінскім раёне Гродна высветліла, што мясцовы прадпрымальнік захоўваў і здаваў у арэнду карты, шлемы і пальчаткі без дакументаў, якія б пацвярджалі іх пакупку, паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ па Гродзенскай вобласці.

Гарадзенскія выратавальнікі дасталі з калодзежа касулю

|

У вёсцы Каменка Гродзенскага раёна касуля правалілася ў вадаправодны калодзеж. Жывёлу 26 кастрычніка заўважыў дачнік, што праходзіў міма, ён і выклікаў выратавальнікаў.