У Гродне закрыўся адзіны карцінг-клуб: падатковая арыштавала карты, шлемы і пальчаткі

|

Інспектары арыштавалі 17 картаў на суму 145,8 млн рублёў, а таксама 24 штукі шлемаў і пальчатак на 6,9 млн рублёў.

 

Прадпрымальніку пагражае штраф да 50 базавых (9 млн рублёў), магчыма таксама канфіскацыя арыштаванага тавару. Матэрыялы праверкі скіраваныя ў эканамічны суд Гродзенскай вобласці.

 

Таксама на работніка пункту пракату склалі пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні за продаж падарункавага сертыфіката без выкарыстання касавага апарата. Работніку пагражае штраф ад 2 да 50 базавых велічынь (300 тыс. – 9 млн рублёў).

 

Фота dosaaf-grodno.by