Пад Навагрудкам скончылі мантаж ветрапарку
Механічны мантаж пяці новых ветраэнергетычных установак у вёсцы Грабнікі пад Навагрудкам скончыўся 23 студзеня. У маі увесь ветрапарк павінен ужо працаваць, паведамілі ў “Гроднаэнерга”.
Механічны мантаж пяці новых ветраэнергетычных установак у вёсцы Грабнікі пад Навагрудкам скончыўся 23 студзеня. У маі увесь ветрапарк павінен ужо працаваць, паведамілі ў “Гроднаэнерга”.
За восем год Гарадзеншчына рэалізавала з літоўскімі партнёрамі транспамежных праектаў на 10 млн еўра. Зараз партнёры рыхтуюць праекты пабудовы асфальтаванай і асветленай веладарожкі ў Друскенікі, а таксама аднаўлення руху цягнікоў, расказаў карэспандэнту Белта начальнік упраўлення спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама Алег Андрэйчык.
З 25 студзеня па 29 лютага 2016 г. будзе ісці паралельны прыём заявак адразу на два конкурсы: Сёмы рэспубліканскі і Другой рэгіянальны конкурс сацыяльных праектаў Social Weekend. Шанец ёсць у любой карыснай грамадству ідэі, незалежна ад яе маштабу. Для ўдзелу досыць падаць заяўку і апісаць ідэю. Пасля навучання, працы з экспертамі і пробных крокаў лепшыя праекты атрымаюць на рэалізацыю больш за 350 000 000 беларускіх рублёў.
Дзве крымінальныя справы былі ўзбуджаны супраць 19-гадовага жыхара Гродна, які падазраецца ў несанкцыянаваным доступе да камп’ютарнай інфармацыі, паведаміў прадстаўнік прэс-службы УУС Гродзенскага аблвыканкама Ігар Белазёраў.
З красавіка ў Беларусі можна будзе атрымаць пакаранне за нелегальны кантэнт на камп’ютары або мабільнай прыладзе. “Твой стыль” успомніў, за якія дзеянні ў інтэрнэце ўжо сёння можна атрымаць ад беларускага суда пакаранне, часам зусім не малое.
25 студзеня 1946 года ў Гродне было створана абласное аддзяленне Саюза савецкіх пісьменнікаў БССР, а ў 1949 у Ізраілі прайшлі першыя парламенцкія выбары.
У час візіту ў ЗША і Канаду старшыня гродзенскага гарвыканкама прадстаўляе Гродна і рэгіён, а таксама прадпрыемствы, што ў іх працуюць, паведамляе сайт гарвыканкама.
Дамову аб пабрацімстве паміж Гродна і каліфарнійскім гарадком Ранчо Кардова падпісалі 22 студзеня ў мэрыі Ранча Кардова. Старшыня гродзенскага гарвыканкама Мечыслаў Гой узначальваў беларускую дэлегацыю, што наведала сталіцу Каліфорніі Сакрамэнта і ваколіцы, піша газета “Диаспора”.
Багаты жыхар Беластока з дапамогай прыватных сувязей знайшоў у Гродне мапед “Niemen”, што выпускаўся тут да Другой сусветнай вайны, ды змог вывезці яго ў Польшчу, дзе ўзяўся за рэстаўрацыю.
Падрыхтоўка да Фестывалю нацыянальных культур, які пройдзе ў першыя выходныя чэрвеня, ідзе поўным ходам: сцэнарый напісаны, вядучыя запрошаны, творчыя калектывы рыхтуюць нумары. Арганізатары свята гатовыя прыўнесці ў шоў “разыначку”, якая прыйшлася б даспадобы гарадзенцам і гасцям горада.