У Гродна з’явіўся горад-пабрацім у ЗША

|

Таксама беларуская дэлегацыя наведала школу Community Outreach Academy ў Норз Хайландс акрузе Сакрамэнта, дзе вучацца дзеці славянскіх імігрантаў, у тым ліку выхадцаў з Беларусі. Мечыслаў Гой падарыў школе камплект кніг на беларускай мове. Дырэктарка школы Ларыса Ганчар, родам з Беларусі, расказала, што хутка ў школе маюць з’явіцца класы беларускай мовы.

 

У той жа дзень увечары ў моладзевым цэнтры царквы Impact гарадка Кармайкл дэлегацыя сустрэлася з выхадцамі з Беларусі, што жывуць у Сакрамэнта. Гаворка ішла пра перспектывы эканамічных і культурных адносін паміж Беларуссю і ЗША, юрыдычныя, натарыяльныя і візавыя пытанні, з якімі сутыкаецца беларуская дыяспара ў Каліфорніі.

 

Мечыслаў Гой падарыў цэнтру беларускія вышыванкі, а таксама кнігі пра гісторыю, культуру, мастацтва і сучаснасць Беларусі.

 

Новы пабрацім Гродна – Ранча Кардова – горад з насельніцтвам каля 65 тыс. чалавек. Самастойнай адміністрацыйнай адзінкай стаў у 2003 годзе.