Польскі калекцыянер вывез з Гродна рарытэтны мапед “Niemen”. Гарадзенцы змогуць пабачыць яго летам

|

Паводле інфармацыі autogrodno.by, мапед адшукаўся ў адным з гарадзенскіх касцёлаў. На ім некалі ездзіў манах. Зараз рарытэтная тэхніка знаходзіцца ў музеі таварыства “Moto retro” ў Беластоку па вуліцы Вэнглёвай, яе можа ўбачыць любы наведнік.

 

“Нёман”. Гісторыя гарадзенскага матацыкла

  

 

Прадстаўнікі таварыства “Moto retro” плануюць прыехаць у Гродна на аўтамабільны фестываль SunDay летам 2016 года. Магчыма, яны змогуць прывезці з сабой гарадзенскі мапед.

 

Сёння вядомыя яшчэ два экзэмпляры гэтай тэхнікі вытворчасці гарадзенскай фабрыкі. У Мінску ў красавіку 2015 года паказалі матацыкл з рухавіком аб’ёмам 125 куб.см і веласіпед з падвесным маторам. Іх рэстаўрацыяй займаюцца Аляксандр Загароднік і Васіль Цярэшка. Яшчэ адзін такі матацыкл ёсць у музеі ў Варшаве.

 

Гарадзенская прамысловая традыцыя мае вялікі брэндавы патэнцыял

 

 

Фабрыка металічных вырабаў сям’і Старвольскіх існавала ў Гродне з 1894 года, знаходзілася на вуліцы Маркса, 20. У міжваенны час яна занялася выпускам ровараў, мапедаў і матацыклаў. У 1936 годзе фабрыка выпусціла 10 000 веласіпедаў і пачала выпускаць матацыклы з імпартнымі рухавікамі. Фірма мела, фактычна, манаполію ў Заходняй Беларусі. Усяго да пачатку Другой сусветнай вайны тут выпусцілі да 500 матацыклаў.