Андрэю Пачобуту прад’яўлена абвінавачанне. Хутка суд

|

Гродзенскі журналіст ужо пачаў знаёміцца са справай. Ён, як і чакалася, абвінавачваецца па артыкуле 367 ч.1 і артыкуле 368 ч.1 КК Рэспублікі Беларусь.

У Гродзенскай вобласці распрацоўваюць пустыры

|

Больш за 950 га патэнцыйна ўрадлівых земляў, якія зарастаюць пустазеллем, неабходна ўвесці ў гаспадарчы абарот ужо сёлета, а ў населеных пунктах вобласці  высадзіць дзве з паловай тысячы дрэваў.

Шэсць парушальнікаў мяжы за выходныя

|

Нелегальна трапіць у Польшчу і Літву праз гродзенскі кавалак беларускай мяжы спрабавалі грамадзяне Расіі і Грузіі.

Краязнаўства ў тварах

|

Галерэя фотаздымкаў гродзенскіх гісторыкаў і краязнаўцаў – старых і маладых, жывых і тых, каго з намі ўжо няма, – з’явілася на сайце архітэктуры Гродна.

Апанас Цыхун, Валянцін Грыцкевіч, Сакрат Яновіч, Алесь Госцеў, Аляксандр Карскі, Алесь Белакоз – дзесяткі фотаздымкаў і імёнаў …

Гродзенскую мытню ўзначаліў генерал-маёр Дземянцей

|

Новы кіраўнік рэгіянальнай мытні апошнія 2 гады працаваў намеснікам кіраўніка Дзяржаўнага мытнага камітэту, перад гэтым – намеснікам кіраўніка КДБ. Уваходзіць у спіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у краіны Еўрасаюзу.

Андрэй Пачобут піша з турмы

|

На блогу арыштаванага месяц таму гродзенскага журналіста Андрэя Пачобута з’явіўся ягоны ліст з турмы.

Ліст атрымала і размясціла ў інтэрнэце жонка журналіста Аксана.

Першы ў Беларусі вятрак мегаватнага класа з’явіўся пад Наваградкам

|

Зараз на 90-мятровым ветрагенератары  ідзе наладка, ён пачаў выпрацоўваць першыя мегаваты энергіі.

Андрэй Пачобут сустрэўся з жонкай

|

22 красавіка Аксана Пачобут мела спатканне з мужам,  які знаходзіцца ў следчым ізалятары гродзенскай турмы.

На перадвелікодных кірмашах Гродзеншчыны распрадалі 70 тысяч кулічоў і кексаў

|

Паводле начальніка камерцыйнага ўпраўлення Гроднахлебпраму Дзмітрыя Шэвялёва, асаблівай папулярнасцю карысталіся кексы “Воскресный”, “Графскі”, “світанак”, “Неманскі”, наборы з маленькіх кексаў у плеценых кошыках, кулічы  і  пірагі.

Гродзенскі настаўнік канчаткова апраўданы

|

Настаўнік матэматыкі  Уладзімір Кучук больш за 2 гады лічыўся вінаватым у аварыі на вуліцы Будзёнага, у выніку якой страціў нагу студэнт Саша Шумель.