Гродзенскую мытню ўзначаліў генерал-маёр Дземянцей
Васіль Дземянцей у 1985 годзе скончыў Вышэйшыя курсы КДБ СССР, пачынаў аперупаўнаважаным Лепельскага райаддзела УКДБ па Віцебскай вобласці.
Папярэдні начальнік Гродзенскай рэгіянальнай мытні, Юрый Сянько, пайшоў на павышэнне. Ён прызначаны кіраўніком Мінскай рэгіянальнай мытні.
Фота з сайта http://grodnonews.by
На фота: Ю.Сянько ўручае свайму наступніку сімвалічны ключ ад Гродзенскай мытні