Першы ў Беларусі вятрак мегаватнага класа з’явіўся пад Наваградкам
Вятрак размясцілі ў пасёлку Грабнікі Наваградскага раёну.
Праект рэалізуецца з удзелам кітайскай кампаніі HEAG, якая паставіла абсталяванне і чые працаўнікі сабралі ўстаноўку на месцы.
Вятрак будзе вырабляць каля 3,8 млн. кВт.гадзін на год, што адпавядае эканоміі ўмоўнага паліва каля 1,2 – 1,25 тысяч тон.
Кожная лопасць устаноўкі мае каля 40 метраў у шырыню.
Агульны кошт праекта – 8-9 мільярдаў беларускіх рублёў.
У планах будаўніцтва ў Наваградскім раёне яшчэ 7-8 ветракоў.
Паводле http://www.gazetaby.com/