У Гродзенскай вобласці распрацоўваюць пустыры
Такі план зацвердзіў аблвыканкам.
На дадзены момант у вобласці пачалі актыўна распахваць пустыры і зямлю ўздоўж дарог, вырубаць хмызнякі.
Планам прадугледжаны знос 160 аварыйных і непрыдатных для выкарыстання сельскагаспадарчых будынкаў. Вызваленая зямля таксама будзе ўключаная ў карыстанне.
Цягам года прадугледжваецца правесці аграмеліаратыўныя мерапрыемствы на плошчы 3 тысячы гектараў.
Паводле http://www.belta.by