Шэсць парушальнікаў мяжы за выходныя

|

У суботу гродзенскія памежнікі на дарозе ў кірунку п.п. “Брузгі” затрымалі 51-гадовага грамадзяніна Расіі, які імкнуўся ў пошуках лепшага жыцця ў Польшчу.

Лідскія памежнікі ў гэты ж дзень каля населенага пункта Геранены ў 800 метрах ад дзяржаўнай мяжы затрымалі двух грамадзян Грузіі.

Жыхары Тбілісі незаконна накіроўваліся ў Літву, дзе разлічвалі атрымаць статус бежанцаў.

 

У нядзелю смаргонскія памежнікі атрымалі інфармацыю ад мясцовых жыхароў аб тым, што ў раёне населенага пункта Быстрыца бачылі трох невядомых.

У хуткім часе памежнікі за спробу парушэння беларуска-літоўскай мяжы затрымалі  грамадзян Расіі – жанчыну і двух мужчын, жыхароў сяла Дуба-Юрт.

 

Паводле http://gpk.gov.by/