Наперадзі – гульня за «бронзу»

|

Гульня паміж «Гродно-93» і «Віталюрам» (Мінск), якая адбылася ўчора ў Гродна, скончылася 71-78 на карысць гасцей.

Еўрапейская моладзь у Гродна

|

Сёння ў Гродне адбылася сустрэча прадстаўнікоў гарадзенскіх моладзевых грамадскіх арганізацый з іх калегамі з 14-ці еўрапейскіх краін. У час сустрэчы, што ладзілася ў межах праекту «Youth work reality in Belarus», абмяркоўваліся магчымасці супрацоўніцтва паміж моладдзю з розных краін. 

Запраўка праз… касавы тэрмінал

|

У Гродна на вуліцы Курчатава пачала працу першая ў Беларусі аўтаматычная шматпаліўная аўтазаправачная станцыя. Асаблівасць аб’екта ў тым, што кіроўца запраўляе аўтамабіль, аплочваючы кошт паліва праз касавы тэрмінал.

Дзе і як адпачыць 8 – 13 траўня

|

Для аматараў кіно У кінатэатры «Кастрычнік» 8-13 траўня «Зорны шлях» (фантастыка, ЗША), 8-13 траўня «Мільянер з трушчобаў» (меладрама, Велікабрытанія-ЗША), Тэматычны прагляд да Дню Перамогі 9 траўня «Чаклун і Румба» (13.00). Дзецям: 9-10 траўня «Мадагаскар-2» (10.30) Тэл.: 53-19-42. У кінатэатры «Чырвоная зорка» 8 траўня «Шэпт і крыкі» (19.30), 8-13 траўня «Абяцаць – не значыць ажаніцца» (камедыя). […]

Фотапогляд Валеры Руселіка

| Без катэгорыі

Адна апора звычайная, другая – ружовая, збоку жоўты колер і… сіняя рака. Песімісты, вядома, скажуць – фарбы не хапіла. А аптымісты абавязкова разглядзяць у гэтым сваеасаблівасць: мост у стылі экспрэсіянізму.

У Гродзенскай вобласці забаранілі наведванне лясоў

|

Гэта звязана з пажаранебяспечнай сітуацыяй, якая склалася з-за доўгай адсутнасці дажджоў.

Час фантанаў у Гродна

|

З прыходам траўня і сапраўдных цёплых дзён у Гродна наступае «час фантанаў». Гэтыя гідратэхнічныя збудаванні не толькі ўпрыгожваюць паркі, скверы і ўвесь гарадскі ландшафт, але змякчаюць і ўвільгатняюць «цяжкае» летняе паветра.

Галадоўка – па эстафеце

|

Сярод захадаў, якія актывісты збіраюцца прапанаваць ў падтрымку ваўкавыскага прадпрымальніка Мікалая Аўтуховіча, які галадуе з 16 красавіка – эстафетная галадоўка, кшталту тых, якія двойчы праходзілі ў падтрымку Аляксандра Казуліна, калі ён знаходзіўся ў віцебскай калоніі.

«Таннае» лета для пенсіянераў

|

Ад сёння да 30 верасня пенсіянеры ў Беларусі будуць плаціць палову кошту праезду ў прыгарадным транспарце. Адпаведны указ падпісаў 30 красавіка Аляксандр Лукашэнка.

Дзе і як адпачыць 1 – 8 траўня

|

Для аматараў кіно У кінатэатры «Кастрычнік» 1-6 траўня «Нязваны» (трылер, ЗША), 1-3 траўня «Населены востраў. Сутычка» (фантастыка, Расія). Дзецям: 1-3 траўня «Прыгоды піратаў у краіне агародніны» (10.30) Тэл.: 53-19-42. У кінатэатры «Чырвоная зорка» 1-6 траўня «Тарас Бульба», 1-6 траўня «Знак» (трылер), 5 траўня «Кадэт». Дзецям: 1-3 траўня «Навагоднія прыгоды ў ліпені» (12.00). Тэл. 72-29-08. У […]