Еўрапейская моладзь у Гродна
Гасцей з Германіі, Аўстрыі, Італіі, Партугаліі, Славеніі, Францыі, Нідэрландаў і іншых краін Гродне прымалі сябры грамадскага аб’яднання «Цэнтр «Трэці сектар» разам з прадстаўнікамі іншых гарадзенскіх арганізацый, якія працуюць з моладдзю.
Пасля знаёмства з дзейнасцю гарадзенскіх арганізацый удзельнікі замежнай дэлегацыі крыху пазнаёміліся з горадам ды наведалі Аўгустоўскі канал.
Дэлегацыя знаходзіцца ў Беларусі з 5 траўня і плануе развітацца з нашай краінай праз два дні.
Фота: Л.Леонт