У Гродне ноччу за стырном аўто памёр таксіст

|

“Кіроўца заступіў на змену ў нядзелю ўвечары, прайшоўшы механіка і медыка. Спыніўся на стаянцы ў раёне вуліцы Гаспадарчай 22 і чакаў заказу. Каля трох гадзін ночы яго знайшлі міліцыянты”, – расказаў менеджар таксі “Сіці” Сяргей Гуцік.

 

Міліцыянты два разы праехалі побач з кіроўцам і заўважылі, што ён зусім не рухаецца. Падыйшоўшы, выявілі ўжо нежывое цела. Кіроўцу было 36 гадоў, у яго былі праблемы са здароўем, але медыцынская даведка была з правам найму на працу. Дакументы выдаваліся тэрмінам на адзін год. У таксі мужчына працаваў з верасня 2015 года.

 

Фота Karel Eissner, flickr.com