42 аварыі за суткі. У адной з іх загінулі тры чалавекі

|

Каля 22 гадзін у Іўеўскім раёне сутыкнуліся “Кіа” і “Опель”. Машыны рухаліся ў сустрэчных кірунках.

50-гадовы кіроўца “Кіа” выехаў на сустрэчную паласу для абгону, і лоб у лоб сутыкнуўся са службовым Opel Astra Гродзенскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента аховы МУС.

 

У выніку ДТЗ загінулі тры чалавекі: кіроўца “Кіа” і два пасажыры “Опеля” – 34-гадовы інспектар аховы і 44- гадовы кіроўца прыватнага гандлёвага прадпрыемства.

Яшчэ два супрацоўніка аховы атрымалі цяжкія траўмы і шпіталізаваны ў рэанімацыю.

 

«Упраўленнем Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці распачата крымінальная справа па ч. 3 арт. 317 КК — «Парушэнне правілаў дарожнага руху, што пацягнула па неасцярожнасці смерць трох грамадзян», — паведаміў афіцыйны прадстаўнік УСК па Гродзенскай вобласці Сяргей Шаршаневіч.

 

Паводле http://auto.tut.by