Фуры з кветкамі ствараюць вялізныя чэргі на мяжы. Прадпрымальнікі церпяць страты

|

Паводле Дырэкцыі пунктаў памежнага кантролю Літвы, сваёй чаргі ў апошнія дні чакаюць па 350-450 грузавікоў з прычэпамі.

Прагназуемы час чакання праезда для іх – суткі.

 

З-за такіх чэргаў прыцягальнасць Літвы як транзітнай дзяржавы зніжаецца, лічыць віцэ-прэзідэнт Літоўскай канфедэрацыі кіраўнікоў нацыянальнай асацыяцыі аўтамабільных перавозчыкаў “Лінава” Альгімантас Кандрусявічус.

 

Ён распавёў, што фуры на выездзе з Літвы прастойваюць суткамі, а страты ад суткавага прастою адной машыны – 500 – 700 літаў (100 літаў – 29 еўра).

Пры гэтым страты за год ад прастою на мяжы толькі аднаго цягача могуць перавышаць 50 тысяч літаў.

 

З 1 кастрычніка ў Мядзінінкаі пачнуць уводзіць электронную сістэму рэгулявання чэргаў, аднак прадпрымальнікі лічаць, што гэта не дапаможа, пытанне развіцця інфраструктуры неабходна вырашаць на ўзроўні двух урадаў.

 

Цягам 2-3 гадоў будуць створаныя два новых памежных пункта на беларуска-літоўскай мяжы – у Адуцішкісе і Твярачусе.

 

Паводле http://www.belta.by

Здымак ru.delfi.lt