Дзень памяці забітых 70 год таму каля Ліды святароў
Святары Лідскага дэканату былі арыштаваныя летам 1942 года. Напярэдадні Раства камендант турмы адпусціў ксяндзоў на святы, узяўшы абяцанне, што яны вернуцца ў турму праз некалькі дзён.
Яны разумелі, колькі можа каштаваць у гэтым выпадку стрыманне святарскага слова, аднак палічылі немагчымым яго парушыць.
10 сакавіка 10 святароў вывезлі з турмы.
Адзін з іх, цяжка хворы, страціў прытомнасць. Яго вярнулі ў турму, дзе ён і памёр праз 5 дзён.
Астатніх прывезлі ў сасновы бор і расстралялі над прыгатаванай магілай.
Імёны і прозвішчы расстраляных:
-Кс. Лабан Вінцэнт (1898 – 1943), пробашч парафіі Ліда-Слабада
-Кс. Мрачкоўскі Люцыян (1909 –1943), вікарый парафіі Ліда-Слабада
-Кс. Снягоцкі Сцяпан (1914 –1943), вікарый парафіі Ліда-Фара
-Кс. Аўгусціновіч Аляксандр (1890 – 1943), пробашч парафіі ў Нецечы
–Кс. Дабравольскі Сцяпан (1899 –1943), пробашч парафіі ў Беліцы
–Кс. Бароўскі Альфонс (1892 – 1943), пробашч парафіі ў Ляцку
–Кс. Цыбульскі Францішак (1885 –1943), пробашч парафіі ў Трабах
–Кс. Ажароўскі Юрый (1912 –1943), пробашч парафіі ў Ліпнішках
–Кс. Страснеўскі Вінцэнт (1909 –1943), пробашч парафіі ў Юрацішках
Пасля 1960 года кс. Казімір Шаняўскі, пробашч Белагруды і Ліды – Слабодкі, разам з Гэнавэфай Казакевіч арганізаваў эксгумацыю: парэшткі перавезлі на могілкі парафіі Слабодка ў Навінках пад Лідай.
На агульнай магіле ўсталявалі помнік з прозвішчамі забітых святароў.
Паводле http://grodnensis.by