У Гродзенскім раёне летам для школьнікаў створаць 15 працоўных брыгад
Акрамя гэтага будуць працаваць летнікі працы і адпачынку (для дзяцей вд 14 да 18 гадоў), прышкольныя, абаронча-патрыятычныя і намётавыя.
Апошнія карыстаюцца асаблівым попытам, таму сёлета замест 17 арганізуюць 21 перасоўны летнік з пражываннем у намётах.
За кошт службы занятасці будзе сфармавана 15 працоўных брыгад.
Паводле аддзела адукацыі райвыканкаму, у летнікі змогуць трапіць усе дзеці, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, на ўліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх і на школьным кантролі.
Сёлета сярэдні кошт пуцёўкі у аздараўленчы летнік з кругласуткавым пражываннем будзе 2 мільёны 117,5 тысяч рублёў. Бацькі заплоцяць каля 10% ад кошту.
Летнік з дзённым прабываннем абыйдзецца ў 450 тысяч.
Здымак http://www.perspektiva-info.by