Выратавальнікі знялі з даху хлопчыка

|

Паглядзеўшы на горад з даху дванаццатага паверху дзеці па знешняй лесвіцы перабраліся на дах дзевяціпавярховіка.

Хлопчыкаў заўважылі мінакі і выклікалі супрацоўнікаў МНС.

Адзін з дзяцей спусціўся ўніз самастойна, а другі, спалохаўшыся, застаўся на даху.

Калі выратавальнік вярнуў хлопчыка на зямлю, малы знаходзіўся ў шокавым стане.

Яго перадалі медыкам, а на месца здарэння выклікалі маму.

Паводле http://mchs.grodno.by/