У Гродне пакажуць “рулет” з дакументальных мультымедыя
Прэм’ера Другога РУЛЕТА адбудзецца 24 мая 2014 года ў 19.00 па мясцовым часе адразу ў 22 гарадах: Маскве, Санкт-Пецярбурзе, Мінску, Празе, Ташкенце, Калінінградзе, Краснадары, Пярмі, Валгаградзе, Волжскім, Казані, Таганрогу, Нарыльску, Навасібірску, Кіраве, Растове-на-Доне, Екацярынбургу, Гродне, Вялікім Наўгарадзе, Пяцігорску, Хабараўску і Самары.
Агулам 22 гарады, 4 краіны і 9 гадзінных паясоў
Куратары праекта сабралі праграму такім чынам, каб гледачы маглі ацаніць новыя тэндэнцыі замежнай журналістыкі і дакументалістыкі, а таксама прасачыць за ўзроўнем развіцця, на якім знаходзяцца гэтыя жанры сёння.
Мультымедыя – новы трэнд у працы дакументалістаў, від журналістыкі, у якім спалучаюцца фатаграфіі, відэа, гук і тэкст. У параўнанні з традыцыйнымі журналісцкімі напрамкамі, мультымедыя дазваляе лепш раскрыць тэму і данесці яе да гледача.
Праграма будзе цікавая фатографам, журналістам, а таксама сацыёлагам, антраполагам і ўсім, каго цікавяць дакументальныя праекты і новыя медыі.
Месца паказу: антыкавярня “Жывы час”, вул. Вялікая Траецкая, 48-1
УВАХОД БЯСПЛАТНЫ
align=”middle” alt=”Второй рулет в Гродно” >