Выстава птушак, “Чорная камедыя” і кельцкі панк. Як правесці выходныя 26-27 сакавіка
Выстава экзатычных птушак “38 папугаяў”
Тут можна будзе пабачыць мноства прыгожых птушак рознага колеру і памеру. Некаторыя з іх нават размаўляюць. Выстава будзе працаваць штодзённа акрамя панядзелка да 24 красавіка.
Калі: з 26 сакавіка, 11.00-20.00
Дзе: Гродзенская выставачная зала, вул. Ажэшкі, 38
За колькі: 45 тыс. (дарослы), 25 тыс. (дзіцячы)
Для каго: Для тых, каму мала павільёну птушак у заапарку
Фестываль “В состоянии танца”
Танцавальнае шоў з удзелам танцораў з усёй Беларусі, у суправаджэнні пясочнай анімацыі, пройдзе ў межах фестывалю Tribal fusion.
Калі: 26 сакавіка, 17.00
Дзе: Драмтэатр, вул. Маставая, 35
За колькі: 70 тыс.
Для каго: Для тых, хто любіць прыгожыя рухі чалавечага цела і рытмы этна-барабанаў
Гульнятэка “КубікCity”
Бясплатныя гульнятэкі цяпер будуць праходзіць у гандлёвым цэнтры OldCity штомесяц.
Калі: 12 сакавіка, 17.00
Дзе: OldCity, вул. Дубко, 17
За колькі: за так
Прэм’ера спектакля “Чорная камедыя”
Камедыя, усе дзеянні якой адбываюцца ў суцэльнай цемры, расказвае пра маладога скульптара, які хітрасцю спрабуе здабыць грошы знакамітага калекцыянера. Праўда, герой аказваецца класічным няўдачнікам. І гэта смешна.
Калі: 26-27 сакавіка, 19.00
Дзе: Драмтэатр, вул. Маставая, 35
За колькі: 50-70 тыс.
Для каго: Для тых, хто пільна сочыць за прэм’ерамі
Майстар-клас “Велікоднае мыла сваімі рукамі”
Дасведчаны мылавар Святлана Сатаноўская раскажа і пакажа, як самаму зрабіць мыла, ды не проста, а мыла-пісанку да Вялікадня.
Калі: 26 сакавіка, 19.00
Дзе: клуб “Партал”, вул. Вялікая Траецкая, 31
За колькі: 50 тыс. (1 мыла), 80 тыс. (2 мыла)
Для каго: Для тых, каму падабаецца рабіць блізкім арыгінальныя падарункі
Прэзентацыя новага альбома гурта “ВСЁ_CRAZY”
Панк-каманда з Мінску прэзентуе сваю кружэлку “По морям” пры падтрымцы мясцовых гуртоў “Sexual abuse” і “То4ка NевоZврата”
Калі: 26 сакавіка, 19.00
Дзе: Бар Underground, вул. Цітова, 8
За колькі: 40 тыс.
Для каго: Для тых, хто калісьці не патрапіў на The Pogues, а The Real McKenzies жывуць далекавата
Чаяванне для нявест
Вясельныя сакрэты, ідэальныя вобразы нявест у вясельных сукенках, дэгустацыя прысмакаў, розыгрышы, а таксама сюрпрызы, прыемная кампанія, зніжкі і бонусы.
Калі: 27 сакавіка, 14.00
Дзе: Кафэ “Верас”, вул. Горкага, 72
За колькі: уваход вольны, але колькасць месцаў абмежаваная (тэл. +375 33 635 74 77)
Для каго: Для нявест і тых, хто хоча імі стаць
Забаўляльная праграма “По щучьему велению, по нашему хотению”
У Каробчыцах абяцаюць пракаціць на… шпацырнай печцы. Што б гэта не значыла.
Калі: 26-27 сакавіка
Дзе: Гарадзенскі маёнтак “Каробчыцы”
За колькі: уваходны білет – 40 тыс. (дарослыя), 25 тыс. (дзеці)
Для каго: Для дзяцей і іх бацькоў
Святочны вечар у лялечным тэатры
Святочны вечар у тэатры лялек да Міжнароднага дня тэатра. У праграме – the best ад трупы, а таксама рэклама дзвюх хуткіх прэм’ер.
Калі: 27 сакавіка, 19.00
Дзе: Тэатр лялек, вул. Дзяржынскага, 1/1
За колькі: 80-100 тыс.
Для каго: Для тых, хто разумее розніцу паміж “Тэатрам лялек” і “Лялечным тэатрам”