Аквамарынавы тур «J:морс»

|

Гэта першы нумарны альбом групы пасля дыска «Басанож па маставой» (кастрычнік 2006), які два года запар (па падрахунках 2006 і 2007) прызнаваўся лідэрам продажаў сярод рэлізаў беларускіх выканаўцаў на ўзнагародах «Містэрыя гуку» і ўключаў цэлы шэраг хітоў: «Не памірай», «Басанож па маставой», «Дай мне», «Ледаколы».

Пасля яго калектыў выпусціў канцэптуальны беларускамоўны альбом «Адлегласць» (лістапад 2007), які таксама меў сур’ёзны поспех – па падрахунках продажаў за 2008 год ён заняў другое месца, саступіўшы толькі свежаму дыску Серёгі.

У цяперашні час альбом «Аквамарын» знаходзіцца на стадыі майстарынгу, які робіцца ў кіеўскай студыі «21» пад кіраўніцтвам Віталя Тэлезіна («Океан Ельзи», «Ляпис Трубецкой»).

Па інфармацыі TUT.by

Фота westrecords.by