Сёлета лозунг дыктоўкі – «Гародня, будзьма з мовай!»
А па заканчэнні дыктоўкі чакае святочны, інтэграцыйны торт!
«Засведчым усяму свету і сабе, што беларуская мова жывая і мае ў нашым горадзе шмат прыхільнікаў! Збор – 22 сакавіка, 12.00, Будзёнага 48а-44 (памяшканне Таварыства Беларускай Школы). – Паведамляе http://ruh-u-hrodna.livejournal.com. – І не бойцеся напісаць дыктоўку. Яна не ёсць тэстам на валоданне мовай. У першую чаргу – гэта жэст салідарнасці з беларускай мовай, з беларускай незалежнасцю».
Напісаны тэкст можна будзе пакласці ў сямейны архіў, захаваць для нашчадкаў, перадаць ім як унікальнае сведчанне павагі да беларускай самабытнасці.
ТС Фота historialis.com