Санаторыі Гарадзеншчыны пачнуць прымаць групы Польшчы
З яго словаў, дамовы падпісаныя паміж гродзенскімі санаторыямі і 8 польскімі турфірмамі. Згодна дамовы, ужо ад мая санаторыі гарадзенскай вобласці штомесяц будуць прымаць на аздараўленне як мінімум 150 чалавек з Польшчы. Падпісанне дамоваў стала вынікам азнаямленчага тура кіраўнікоў польскіх турфірмаў па здраўніцам Гарадзеншчыны, арганізаванага ў студзені абласным упраўленнем Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні сумесна з Генеральным консульствам Рэспублікі Беларусь у Беластоку.
Адпачываць польскія турысты будуць у санаторыях “Радон”, “Альфа Радон”, “Азёрны”, “Парэчча”, “Энергетык”, “Жамчужына” і “Пралеска”. “У планах на 2016 год – павелічэнне экспарту турпаслуг на 12% да ўзроўню мінулага года.
Таксама Анатоль Ганчар адзначыў, што плануецца і актывізацыя работы з літоўскімі турыстычнымі фірмамі. Бліжэйшым часам аналагічны тур будзе арганізаваны і для іх.