Гродна наведаў пасол Беларусі ва Украіне

|

У рэгіёне рэгулярна, асабліва ў летні перыяд, паўстаюць праблемы  з забеспячэннем працоўнай сілай аб’ектаў будаўніцтва і рэканструкцыі.

 

Найбольш кваліфікаваныя беларускія будаўнікі шукаюуь заробку ў суседніх краінах.

 

На думку Валянціна Вялічкі, Україна, з дастаткова высокім узроўнем беспрацоўя, можа дапамагчы Гарадзеншчыне ў вырашэнні праблемы.

 

Украінскі бок можа зацікавіць магчымасць накіроўваць у Беларусь будаўнічыя брыгады для будаўніцтва аб’ектаў “пад ключ”, а таксама асобных спецыялістаў для сезоннай працы.

Для абмеркавання супрацоўніцтва ў гэтым кірунку адбудзецца сустрэча на ўзроўні холдзінгаў.

 

Летась таваразварот Гродзенскай вобласці з Украінай склаўся ў памеры 182,5 мільёнаў даляраў: экспарт – 79,4 мільёна даляраў, імпарт – 103, 1 мільёна даляраў.

 

На экспарт ідуць вопратка, пластмасы і вырабы з іх, сродкі наземнага транспарту, арганічныя, хімічныя злучэнні, папера і кардон, шкло, малочная прадукцыя.

Імпартуюцца ў Гродна табак, чорныя металы і вырабы з іх, абсталяванне, руды і шлакі, раслінны алей, чыгуначныя лакаматывы ды іншае.

 

Паводле http://belta.by

Здымак  tut.by