У “Катлоўцы” затрымалі партыю гераіну на 5 мільёнаў даляраў

|

Грузавы транспарт “Сканія” прыбыў у пункт пропуску “Катлоўка” транзітам з Грузіі ў Латвію.

Кіроўца, грамадзянін Малдовы, прадставіў дакументы, паводле якіх перавозіў безалкагольныя напоі.

 

Супрацоўнікі мытні вырашылі правесці дадатковы мытны кантроль з прымененнем інспекцыйна-даглядчага комплекса.

 

У прычэпе мытнікі знайшлі схованку ў выглядзе падвойнага дна.

Калі знялі насціл, у схованцы ўбачылі 174 пакета з рэчывам светла-карычневага колеру.

 

Па выніках экспертызы высветлілася, што ў скрутках – больш за 85 кг гераіну, верагодна афганскага паходжання.

На “чорным” рынку наркотык каштаваў бы больш за 5 мільёнаў даляраў.

Гэта адна з найбуйнейшых партый наркотыкаў, затрыманых мытняй у апошнія гады.

 

Паводле http://www.gtk.gov.by