У Лідзе ідзе чэмпіянат Еўропы па футболе сярод ксяндзоў (фота)

|

Урачыстае адкрыццё адбылося 25 лютага ў лідскім спорткомплексе “Алімпія”. На цырымоніі прысутнічалі прадстаўнікі дзяржаўнай улады, гарадзенскія біскупы Аляксандр Кашкевіч і Юзаф Станеўскі.

13 каманд падзяліліся на чатыры групы. Беларуская зборная трапіла ў групу D разам з Харватыяй і Чарнагорыяй ды двойчы перамагла (1:0 з Чарнагорыяй і 2:1 з Харватыяй). У пазагрупавым раўндзе груп C і D Беларусь перамагла Украіну 1:0, забяспечыўшы сабе месца ў чвэрцьфінале. Матчы адбываліся ў “Алімпіі” і Лядовым палацы.

 

Сёння, 26 лютага, у праграме выезд гасцей на экскурсііі ў Нясвіж і Мір, а ўвечары – культурная праграма ў Лідскім замку. Заўтра – фінальная частка чэмпіянату.

 

Працягласць матчаў у першы дзень чэмпіянату – два таймы па 10 хвілін. Паўфінальныя матчы, матч за трэцяе месца і фінал будуць праходзіць у фармаце два таймы па 20 хвілін.

 

Агулам у чэмпіянаце ўдзельнічаюць 13 каманд каталіцкіх святароў: з Аўстрыі, Босніі і Герцагавіны, Беларусі, Венгрыі, Партугаліі, Польшчы, Румыніі, Славакіі, Славеніі, Харватыі, Чарнагорыі, Украіны і Казахстана.

 

Здымкі lidanews.by, grodnensis.by