Іна Соркіна прачытае адкрытую лекцыю пра беларускія мястэчкі

|

Кажуць, што беларуская нацыя згубілася недзе па дарозе з вёскі ў горад… Можа ў мястэчку?

 

Іна Соркіна:

Я перакананая, што мястэчка – гэта не толькі пераходны паміж вёскай і горадам тып паселішча, гэта самадастатковая адметная з’ява грамадскага, побытавага і культурнага жыцця Беларусі, гэта мікрамадэль Беларусі, наш гістарычны брэнд.

Што дае падставы для такога меркавання? У чым феномен мястэчак? Што такое штэтл? Можа гэта выспа цэласнага габрэйскага свету ў акіяне чужой цывілізацыі? Альбо арганічная частка культурнага ландшафту Беларусі, унікальны прыклад інтэграцыі ў беларускае асяроддзе габрэйскага насельніцтва з захаваннем сваёй нацыянальнай культуры? Што дало беларусам працяглае суседства з габрэямі на адной сацыякультурнай і эканамічнай прасторы?

Запрашаю да развагаў на гэтыя ды іншыя пытанні з гісторыі нашых мястэчак.

 

Лекцыя пачнецца ў 18.30.

Уваход вольны.


Лекцыя ладзіцца ў межах “Сустрэч на Крызе”. Папярэднюю сустрэчу, якая адбылася 6 лютага, Іна Соркіна прысвяціла заснавальніку Беларускай дзяржаўнасці Антону Луцкевічу. Праслухаць аўдыязапіс той лекцыі можна тут.