17-гадовы гарадзенец скраў і прадаў аўтамабіль прыяцеля

|

Крадзеж раскрылі супрацоўнікі крымінальнага вышуку.

16-гадовы падлетак набыў старэнькі  ВАЗ-2101. Разам з прыяцелем адагнаў машыну на лецішча. Там жа пакінуў і ключы.

Прыяцель спачатку ўзяў чужую машыну пакатацца, а пасля вырашыў прадаць аўто знаёмым.

 

Калі непаўналетняга злачынцу знайшлі, ён патлумачыў свой учынак шляхетнымі матывамі.

Маўляў, падазраваў, што грошы на пакупку хлопец скраў у маці, таму вырашыў прадаць аўто і вярнуць грошы жанчыне.

Аднак не вярнуў, а распусціў на ўласныя патрэбы.

 

Маці пацярпелага распавяла аператыўнікам, што  сын доўга збіраў сродкі на набыцё аўтамабіля. Падпрацоўваў грузчыкам.


Здымак g2.delfi.ua

 

Паводле uvd.grodno.by