Ад Чэхіі праз Клайпеду да Гродна: “Вежа” для “Азота” дастаўлена да месца прызначэння

|

Каля тыдня заняла транспартыроўка “вежы” па тэрыторыі Беларусі, паведамляе “Вечерний Гродно”. Суправаджала унікальны груз брэсцкая кампанія “Негабарит-Транс” і ДАІ.

 

 

Маршрут руху ішоў у асноўным па дарогах мясцовага значэння, бо габарыты груза не дазвалялі праходзіць пад аўтадарожнымі мастамі. У некаторых месцах даводзілася падымаць правады, адключаць электрычнасць і дэмантаваць дарожныя знакі.

 

 

За галоўным аўтамабілем, што вёз груз, ішла яшчэ адна машына на жосткай сцэпцы, каб падпіхваць і дадаваць цягі ў выпадку галалёда. Каб калона магла ўпісвацца ў павароты, да колаў мацавалі электронную прыладу і кіравалі аўтапоездам з дапамогай джойсціка.

 

Незвычайны груз, што ўжо дастаўлены на месца прызначэння – гэта калона для абсорбцыі нітрозных газаў, у каторай адбываецца ўтварэнне азотнай кіслаты.

 

 


 

 

Фота Вольгі Мілавай