Пагрэліся і хопіць: на наступным тыдні ў Гродне рэзка пахаладае

|

5 кастрычніка. Раніца і дзень чакаюцца хмарнымі, а вечар абяцае быць ясным. Без ападкаў. Вецер паўднёва-заходні і заходні, вечарам – паўночны, 3 м/с.

 

Ноч: +14°…+12°

Раніца: +11°…+12°

Дзень: +16°…+18°

Вечар: +18°…+15°

Пра тое, калі чакаць першага снегу, нашы продкі судзілі ў гэты дзень па бярозавым лісці: калі да гэтага дня ліст з бярозы не апаў цалкам, снег ляжа позна.

 

6 кастрычніка. На змену пахмурнай раніцы прыйдзе ясны дзень, і аблокаў на небе не будзе да самага вечара. Без ападкаў. Вецер паўночна-усходні, 2 – 5 м/c.

 

Ноч: +14°…+12°

Раніца: +11°…+10°

Дзень: +11°…+12°

Вечар: +12°…+9°

 

Будучую зіму вызначалі так: калі тхары і куніцы да тэрміну мяняюць гадовы мех на зімовы, то зіма будзе ранняй.

 

7 кастрычніка. Раніца будзе бясхмарнай, і да канца дня неба будзе заставацца ясным. Без ападкаў. Вецер усходні, 2,8 – 5 м/c.

 

Ноч: +3°

Раніца: +2°

Дзень: +7°

Вечар: +4°

 

З гэтага дня ночы становяцца ўсё цямнейшымі, дзень змяншаецца “конскімі крокамі”. У гэты дзень было прынята збіраць з агарода буракі. Каб даведацца пра будучую зіму, назіралі за дубам: калі на ім шмат жалудоў – да цёплай зімы і “хлебнага” лета.

 

8 кастрычніка. Пахмурным надвор’е будзе толькі раніцай, а дзень і вечар абяцаюць быць бясхмарнымі. Без ападкаў. Вецер усходні, 3 м/c.

 

Ноч: +3°

Раніца: +2°

Дзень: +7°

Вечар: +4°

 

Нашы продкі зацемілі, калі добрае надвор’е ў гэты дзень, то быць яму такім цэлых тры тыдні.

 

9 кастрычніка. Гэты дзень будзе хмарным – раніцай хмары зоймуць сваё месца пад сонцам і не пакінуць яго да самага вечара. Без ападкаў. Вецер усходні, 2,7 м/c.

 

Ноч: +1°

Раніца: +1°

Дзень: +6°

Вечар: +3°

 

У народзе зацемілі, калі дождж са снегам – з сярэдзіны студзеня і да сярэдзіны лютага тройчы варта чакаць моцных адліг. Калі сонечна і цёпла – ліпень будзе дажджлівым і халодным.

 

10 кастрычніка. Бясхмарным неба будзе толькі раніцай – дзень і вечар чакаюцца пахмурнымі. Без ападкаў. Вецер паўночна-усходні, 1,8 – 3 м/c.

 

Ноч: +1°

Раніца: +1°

Дзень: +6°

Вечар: +3°

 

У гэты дзень заканчвалася ўборка вулляў на зімоўку. “Пчаліная матка выносіць ключыкі ад лета ў далёкія края”. Калі ў гэты дзень здарыцца гром, то зіма будзе бясснежнай, кароткай і мяккай.

 

11 кастрычніка. Бясхмарным неба будзе толькі раніцай – дзень і вечар чакаюцца пахмурнымі. Без ападкаў.

 

Ноч: +1°

Раніца: +1°

Дзень: +6°

Вечар: +3°

 

У Англіі існуе павер’е, быццам бы менавіта ў гэты дзень д’ябал плюе на ягады чарніцы, а таму той, хто іх з’есць, будзе апаганены. Надвор’е ў гэты дзень вызначалі па інею: калі раніцай на двары шмат інея – быць сухому, сонечнаму надвор’ю.

 

Фота Валянціны Цвірко