Караткевіч у Гродне, першы ў горадзе каворкінг, Grodno Fashion Show: топ навін мінулага тыдня

|

У Гродне Караткевіч заклікала ісці на выбары, а ёй падарылі банку з мёдам

У палацы культуры “Цветліт” прайшла сустрэча з кандыдатам Таццянай Караткевіч.

 

Галоўнае не грошы, а стварыць суполку. Як працуе першы ў Гродне каворкінг

Мала хто ведае, што ў цэнтры Гродна можна на суткі бясплатна арандаваць працоўнае месца. Гарадзенскі праграміст распавядае пра адкрыццё першага ў горадзе каворкінга.

 

Удзельнікі Grodno Fashion Show: “У нас шмат таленавітых дызайнераў, але гледачоў на паказы ходзіць мала”

align=”” alt=”Grodno Fashion Show 2015″ width=”720″ height=”540″ >
У Гродне прайшоў традыцыйны модны паказ, які ў гэтым годзе сабраў больш за 40 дызайнераў. А вось многія прадпрыемствы фестываль чамусьці праігнаравалі.

 

Што зрабіць са старым ясенем? Стартуе галасаванне на лепшы праект паркавай скульптуры

Цягам трох тыдняў “Твой стыль” збіраў прапановы, што зрабіць з рэшткамі старога магутнага дрэва ў парку Жылібера. Старшыня гарвыканкама Мечыслаў Гой паабяцаў, што лепшы праект, за які прагаласуе больш за ўсё гарадзенцаў, будзе рэалізаваны.

 

Бар “Амiгас” вярнуўся! З новым гнуткім меню і старой сяброўскай атмасферай

Бар, які моцна запаў ў душу многім гарадзенцам і славіўся сваёй атмасферай, зноў адкрыўся пасля амаль году перапынку. За гэты час “Амігас” справіўся са шматлікімі праблемамі і паўстаў перад Гродна ў старым, але ў той жа час і абноўленым выглядзе.

 

За каменным муром: брыгіцкі манастыр, які гарадзенцы не бачылі (шмат фота)

У чэрвені 2016 года ў Гродне плануюць завяршыць будаўніцтва Дома міласэрнасці. Ён размесіцца ў старым манастыры брыгітак XVII ст. “Твой стыль” пабываў у будынку, які ведаюць усе ў Гродне, але які амаль ніхто не бачыў знутры.

 

Гродна ў Instagram: 20-27 верасня 2015

На гэтым тыдні ў нашай падборцы фотаздымкаў з Instagram ужо цалкам адчуваецца восень. Хочаце патрапіць у рубрыку? Пазначайце вашыя здымкі хэштэгам #hrodnats!

 

“Як прайсці ў бібліятэку?” Ненавуковы эксперымент прысвечаны юбілею

Месца бібліятэкі ў сучасным грамадстве, яе значэнне для эканамічнага развіцця краіны і роля ў захаванні культурнай спадчыны – пытанні, якія абмяркоўвалі навукоўцы з Беларусі і замежжа на канферэнцыі, прысвечанай 185-годдзю гарадзенскай бібліятэкі. Мы ж паспрабавалі даведацца ў гарадзенцаў “Як прайсці ў бібліятку?” і паразважаць пра яе месца сёння.

 

Фотасправаздача: самыя прыгожыя заўзятары на юбілейным матчы “Нёмана”

У суботу, 3 кастрычніка, гарадзенскі “Нёман” правёў свой юбілейны 700-ы матч у Вышэйшым дывізіёне. Адмыслова да гэтай даты заўзятары жоўта-зялёных прыйшлі ў святочных касцюмах, тым самым выказаўшы павагу да значнай даты. “Твой стыль” зрабіў падборку самых цікавых строяў заўзятараў гарадзенскага “Нёмана”.

 

Кася і Бася – расійская і нямецкая сёстры ў самай высокай кропцы Гродна

Воданапорныя вежы – самыя цікавыя і найлепш захаваныя прамысловыя помнікі архітэктуры старога Гродна. Але, як аказваецца, мы нават толкам не ведаем дату іх пабудовы, таксама як і навакольных будынкаў.