Гарадзеншчына лідзіруе ў краіне па колькасці пенсіянераў

|

У многіх раёнах колькасць пенсіянераў пераваліла за траціну.

 

Самыя “старыя” раёны Беларусі

 

1. Зэльвенскі — 37,6% насельніцтва ў непрацаздольным узросце

2. Свіслацкі — 37%

3. Шчучынскі — 35,8%

4. Карэліцкі — 35,6%

5. Бешанковіцкі — 34,7%

6. Ушацкі — 34,7%

7. Расонскі — 34,3%

 

У некаторых з гэтых раёнаў колькасць вясковых пенсіянераў ужо перавысіла колькасць работнікаў.

 

Разам з тым, ёсць чатыры раёны, дзе моладзі больш за пенсіянераў.

 

1. Кармянскі — 24,2% супраць 22,6%

2. Нараўлянскі — 22,9% супраць 22,8%

3. Жлобінскі — 21,1% супраць 20%

4. Мінскі — 20,8% супраць 20,3%