Кандыдат на консула Польшчы ў Гродне: “Консульства павінна быць прыязным”

|

Яраслаў Ксёнжэк (нар. 1957) – доктар гуманітарных навук Варшаўскага ўніверсітэта. Працаваў настаўнікам, у 1983-1992 асістэнтам ва ўніверсітэце, у 1992-1993 у Міністэрстве адукацыі.

 

Працаваў у 1997-2001 у Амбасадзе Польшчы ў Сэуле, у 2003-2006 у Генеральным консульстве ў Харкаве, у 2006-2010 у Генеральным консульстве ў Брэсце, у 2011-2015 быў звязаны з Амбасадай у Маскве. З кастрычніка 2015 году працуе ў Міністэрстве замежных спраў у Варшаве ў аддзеле па справах Паўднёвага Каўказа.

 

Яраслаў Ксёнжэк, прадстаўляючы свае планы на паседжанні камісіі, адзначыў, што праца ў Беларусі гэта “у пэўным сэнсе выклік”. “Беларусь гэта сусед, які патрабуе адмысловых намаганняў, спецыяльнай працы, каб стварыць умовы, якія ў нашым разуменні можна лічыць нармальнымі, якія даюць магчымасць спакойнай працы і нармальнай дзейнасці арганізацыйнай, грамадскай, культурнай польскай меншасці ў Беларусі”, – адзначыў Ксёнжэк.

 

Ён хацеў бы ўзмацніць супрацоўніцтва з польскім памежжам: уладамі гімн, паветаў і ваяводства, у тым ліку з Беластокам. Прыярытэтам яго працы мае быць супрацоўніцтва з польскай меншасцю на Гарадзеншчыне, у тым ліку падтрымка арганізацыйных структур і падтрымка асветніцка-культурнай дзейнасці. Не менш важнай павінна быць уласна консульства праца, што датычыць візавых і пашпартных справаў. “Консульства павінна быць прыязным для грамадзян Беларусі, нягледзячы на іх паходжанне”, – адзначыў Яраслаў Ксёнжэк.

 

Генеральнага консула Польшчы няма ў Гродне з верасня 2015 года, калі сваю місію скончыў папярэдні кіраўнік консульства Анджэй Хадкевіч. Абавязкі генконсула зараз выконвае консул Збігнеў Прухняк.