На фестываль Grodno Jazz 2016 прыедуць трыа з Ізраіля і мультыінструменталіст з Польшчы

|

Піяніст Вячаслаў Ганелін – выпускнік Віленскай кансерваторыі, якія ў 1987 годзе эміграваў у Ізраіль. У межах трыа з ім супрацоўнічаюць літоўскі саксафаніст Петрас Вішняўскас і ды нямецкі перкусіяніст Клаўс Кугель.

 

Юзаф Скшэк – вядомы прадстаўнік джаз-року і прагрэсіву, у розныя гады супрацоўнічаў са знакамітым блюз-рокавым гуртом Breakout ды самым Чэславам Немэнам, пісаў музыку для тэатру і кіно.

 

Іншыя ўдзельнікі фестывалю пакуль не названыя, але звычайна гэта лепшыя прадстаўнікі джазавай сцэны Беларусі.

 

Білеты на адзін дзень будуць каштаваць 150 тыс. рублёў, на два дні – 250 тыс.