У першыя дні новага году пяць жыхароў Гарадзеншчыны пацярпелі ад выбухаў петард

|

У Навагоднюю ноч у выніку выбуху петарды на дваровай тэрыторыі па праспекце Кляцкова ў Гродне атрымала ўшыб грудной клеткі пяцігадовая дзяўчынка. Па гэтай жа прычыне 27-гадовы мужчына ў Лідзе атрымаў траўму фалангі пальца. У Гродне 28-гадовы мужчына звярнуўся па медыцынскую дапамогу ў сувязі з трапленнем іншароднага цела ў вока пры выбуху петарды. 2 студзеня ў Лідзе 13-гадовы хлопец атрымаў тэрмічны апёк ў ваколіцы левага вуха.

 

Усе пацярпелыя пасля аказання ім першай медыцынскай дапамогі вярнуліся дадому.

 

Больш сур’ёзныя наступствы ад неасцярожнага абыходжання з піратэхнікай атрымаў дзесяцігадовы гарадзенец у двары дома па вуліцы Вольгі Соламавай. З ірванымі ранамі трох пальцаў правай рукі школьнік шпіталізаваны ў дзіцячую абласную бальніцу.

 

Адзін паспяшаўся, другі двойчы ўпаў на нож. У навагоднюю ноч 28 гарадзенцаў звярнуліся ў дзяжурны шпіталь

 

Фота newsbel.by