Фотафакт: Віктар Шалкевіч дае жару ў Львове

|

Фотаздымкі з канцэрту вядомы гарадзенскі бард і актор Віктар Шалкевіч размясціў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.

Віктар Шалкевіч і Юрый Хілавец выступілі ў Львове ў межах  IV Украінска-Польскага “Фестывалю партнёрства”, які праходзіў з 3 па 6 верасня разам з Кангрэсам культуры Усходняга партнёрства. У дворыку Львоўскай ратушы выступілі гурты з Польшы, Украіны, Грузіі, Нямеччыны і Беларусі.