Вячаслаў Швед страціў пасаду прафесара ў ГрДУ?
Загад аб вызваленні з пасады загадчыка кафедры падпісаў яшчэ Яўген Роўба – былы рэктар ГрДУ, які і сам страціў пасаду з-за “ідэалагічных недахопаў”.
Каб з ім заключылі новы кантракт на пасаду прафесара, Вячаслаў Швед мусіў праходзіць агульны конкурс. Цяпер, калі навуковец страціў абедзьве пасады, ён, фактычна, апынаецца выкінутым з універсітэта.
Цікава, што яшчэ год таму прафесара Шведа ўзнагародзілі медалём “За заслугі перад Гродзенскім дзяржаўным універсітэтам імя Янкі Купалы”. Але ў хуткім часе выйшла апальнае “Гродназнаўства”, якое каштавала гісторыку спачатку паловы стаўкі, а цяпер, відаць, і працы наогул.
Здымак Яна Лялевіча з архіву “Твайго стылю”