Бясплатны абутак для гарадзенскіх дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі

|

Мясцовы сацыяльны фонд “Супрацоўніцтва дзеля будучыні дзяцей” і амерыканская карпарацыя TOMS Shoes пры падтрымцы  Прадстаўніцтва Міжнароднага дзіцчага фонда СhildFund International дапаможа дзецям-сіротам, дзецям з інваліднасцю, з малазабяспечаных сем’яў.

 

Камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Гродзенскага аблвыканкама і тэрытарыяльныя цэнтры сацабслугоўвання насельніцтва Гродна і раёнаў вобласці сталі першымі партнёрамі праекта ў Беларусі.

 

Цягам некалькіх год  TOMS Shoes будзе бясплатна вырабляць на замову зімовы і летні абутак для кожнага дзіцяці – удзельніка праекта.

Абутак будуць прывозіць у Беларусь некалькі разоў на годз улікам змены сезонаў і памераў абутку дзіцяці.

 

Паводле http://belta.by

Здымак  http://photobac.com.ua