Апошні гравійны ўчастак на трасе з Гродна ў Брэст заасфальтуюць да пачатку жніўня 2016
У 2016 годзе на рэканструкцыю дарогі “Брэстаўтадар” мае 15 млрд рублёў з абласнога і рэспубліканскага бюджэтаў.
Ужо існуе іншая асфальтаваная дарога Р-98 праз Свіслач і Новы Двор, але яна амаль на 30 км даўжэйшая за стары праз Пружаны і Ваўкавыск, бо дарога на стыку абласцей ідзе вакол Белавежскай пушчы. Таму многія выйграюць 40 км, зразаючы праз Новы Двор, але вымушаны ехаць 8 км па гравійцы.
Летась 3,4 км з гэтага фрагменту ўжо былі заасфальтаваныя, з канца мая да канца ліпеня маюць быць гатовыя астатнія 4,6 км.