Дзяўчына з Гродна заняла другое месца на міжнародным фестывалі царкоўнага звону

|

Мастацтва перазвону сабрала на велікодныя святы ў Супрасль майстроў і даследчыкаў з Германіі, Літвы, Украіны, Расіі, Беларусі і Польшчы. Конкурс званароў стаў самай яркай часткай фестывалю. 23 удзельнікі прадставілі аўтарскія варыяцыі на тэму праваслаўнага велікоднага звону. Выступы адбываліся на званіцы манастыра, іх ацэньвала аўтарытэтнае міжнароднае журы.