Шклозавод Нёман: зніжаюцца заробкі і расцэнкі

|

Паводле загада галоўнага інжынера шклозавода “Нёман” Аляксандра Кругліка працоўным з 1 траўня павялічваюцца нормы выпрацоўкі і змяншаюцца ў сярэднім на 10% расцэнкі за адзінку вырабленай прадукцыі.

Эканамічная служба прадпрыемства супольна з прафсаюзным камітэтам правяла аналіз нормаў выпрацоўкі, у выніку якога адміністрацыя прыйшла да высновы, што нормы былі састарэлыя і заніжаныя.

У свой час працоўныя шклозавода “Нёман” звязваюць пагаршэнне ўмоваў працы з кепскім фінансавым становішчам прадпрыемства.

Паводле Радыё Рацыя