Аб якіх прафесіях мараць гарадзенскія дзеці
Палова апытаных плануюць сёлета паступаць у сярэднія спецыяльныя і прафесійна-тэхнічныя навучальныя ўстановы на бюджэтную форму навучання і толькі 15% працягнуць навучанне ў школе або паспрабуюць перавесціся ў гімназіі і ліцэі з тым, каб пасля заканчэння школы, паступаць у ВНУ. Пры гэтым 40% школьнікаў ужо вызначыліся з выбарам прафесіі.
З розных сфер дзейнасці 70% дзяцей аддаюць перавагу групе прафесій «чалавек-тэхніка» і меней 4% – творчыя спецыяльнасці. Гарадскія дзеці падчас апытання наогул не выбіралі прафесіі, звязаныя з прыродай або сельскай гаспадаркай, а таксама педагагічныя спецыяльнасці. У групе прафесій «чалавек-чалавек» школьнікі назвалі кухара, кандытара, юрыста, у групе «чалавек-мастацтва» – толькі… цырульніка. З прафесій, якія патрабуюць вышэйшай адукацыі, больш папулярныя сярод школьнікаў інжынер-праграміст (19% апытаных), юрыст (11%), інжынер-будаўнік, архітэктар-дызайнер, эканаміст (па 7%).
Псіхолагі адзначаюць, што ўсё больш дзяўчат мараць стаць праектыроўшчыкамі або праграмістамі, але адначасова адзначаюць нізкі ўзровень сваёй інфармаванасці аб разнастайнасці і значэнні прафесій.
Па инф. аблвыканкама