Гродзенка заваявала бронзавы медаль Паралімпіяды

|

Фінішны час гарадзенкі – 55 хвілін 46,5 секунд. Яна саступіла пераможцы 6 хвілін 36,3 секунды, паведамляе БелТА.

Першае і другое месцы занялі прадстаўніцы Расіі Алена Рэмізава (49 хв.10,2 сек.) і Міхаліна Лысава  адпаведна.

Ядзвіга Скарабагатая адна з найбольш тытулаваных у камандзе беларускіх паралімпійцаў. Яна была пераможцай і шматкратным прызёрам Гульняў для людзей з абмежаванымі магчымасцямі.

 

На сёння ў медальным заліку гульняў лідэры – расійскія спартоўцы, якія маюць 7 залатых, 10 срэбных і 7 бронзавых медалёў. На другім месцы атлеты Германіі – 3 золата, на трэцім – Україна (2,2,3). Каманда Беларусі з 2 бронзавымі медалямі займае 14 месца.