Польшча ўводзіць са студзеня 2015 г. біяметрычныя візы
Змены ў працэдуры атрымання візаў для беларусаў пачнуць дзейнічаць з 29 студзеня.
Цяпер для атрымання шэнгенскай візы асобам, старэйшым за 12 год, неабходна будзе здаць у консульскім аддзеле адбітак пальцаў з двух рук. Такія адбіткі будуць здымаць раз на 5 год.
Анна Дэрска адзначыла, што пры гэтым не важна, якім чынам чалавек падае дакуманты на візу – самастойна альбо праз турфірму. У любым выпадку яму давядзецца наведацца ў консульства для здачы адбіткаў.
Нагадаем таксама, што Польшча плануе адчыніць у 2015 г. у Беларусі 8 візавых цэнтраў, якія будуць займацца прыёмам дакумантаў на атрыманне візаў.
Гэта азначае, што цяпер для атрымання візы беларусам давядзецца наведацца і ў офіс аднаго з візавых цэнтраў і ў адно з консульстваў Польшчы ў Беларусі, каб здаць там адбіткі пальцаў.