Гарадзенцы змогуць пасадзіць лес ля Скідзеля

|

Скідзельскі лясгас арганізуе аўтобус з Гродна. У 7.00 ён забярэ людзей з вул. Фестывальнай (ля пракату машынак у Пышках), далей спыніцца на прыпынку “Абутковая фабрыка”, у 7.30 будзе на праспекце Кляцкова каля Царквы Усіх беларускіх святых, а апошнім прыпынкам у горадзе стане прыпынак ля ДАІ, насупраць АЛМІ.

 

Кантактны тэлефон (velcom) для тых, хто хоча далучыцца: +375 29 922 69 12 (Алеся)

 

Акцыя “Тыдзень леса 2014” ладзіцца 5-12 красавіка па ініцыятыве Міністэрства лясной гаспадаркі. Сёлета яна прысвечана 70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Дрэву будуць высаджвацца ў гонар жаўнераў, што вызвалялі Беларусь у 1944.

 

Здымак greengrodno.info