“Зялёны форум” адбудзецца ў Гродне
Арганізатар форуму – Таварыства «Зялёная сетка» запрашае прыняць удзел мясцовыя грамадскія арганізацыі, прадстаўнікоў органаў дзяржаўнага кіравання, а таксама экалагічных актывістаў.
«Зялёная сетка» складаецца з 12 арганізацый, каля 30 актывістаў і экспертаў, якія займаюцца развіццём зялёнага руху ў Беларусі і фарміруе экалагічную палітыку краіны.
Прадстаўнік таварыства “Зялёная сетка” ў Гродне Юлія Каляда каментуе: “Па выніках працы форуму мы чакаем складанне «карты» экалагічных праблем горада і вобласці, плануем пазнаёміць адзін з адным арганізацыі і актывістаў з мэтай іх далейшага ўзаемадзеяння паміж сабой”.
«Зялёны форум» адбудзецца 27 верасня ў 10:00 на вул. Маставая 39.
Папярэдняя рэгістрацыя ажыццяўляецца ў вуснай форме па тэлефоне + 375-297-830-845 (Юлія) альбо праз он-лайн форму.
Крыніца: Беларускі зялёны партал.