Больш за 60 магаў збяруцца на міжнародны фестываль фокуснікаў у Гродне

|

У першы дзень запланаваныя лекцыі, семінары, майстар-класы і конкурсная праграма для фокуснікаў-пачаткоўцаў. У другі дзень на сцэне абласнога драмтэатра пройдуць два гала-канцэрты: у 16.00 і 19.00.

 

Гледачы ўбачаць таямнічыя знікненні, вызваленні з кайданоў, фокусы з картамі, ментальную магію, шоў-праграму “Лазэр-мэн”.

 

Арганізатары фестываля – беларускае таварыства фокуснікаў “Ілюзіён” і Цэнтр культуры Гродна пры падтрымцы аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі гарвыканкама.