Гарадзеншчына ў 2014 годзе гатовая прыняць 30 уцекачоў

|

Найбольш замежнікаў, якія разлічваюць на прытулак у Беларусі, дазволена прыняць Віцебскай вобласці – 50 чалавек.

Гомельшчыне і Берасцейшчыне – па 40 чалавек. Па 30 уцекачоў змогуць застацца на тэрыторыі Гродзенскай, Мінскай і Магілёўскай абласцей.

 

Па звестках на верасень 2013 года, у Гродзенскай вобласці пражывалі 11 уцекачоў: 10 грамадзян Грузіі і 1 афганец.

Прадстаўнікі Упраўлення Вярхоўнага камісара ААН па справах уцекачоў, якія наведалі Гродна 6 верасня 2013 года, адзначылі, што рэгіён можа прыняць значна большую колькасць уцекачоў. Аднак на Гарадзеншчыне няма цэнтра часовага размяшчэння, псіхалагічнай дапамогі і сацыяльнай адаптацыі для асоб, што просяць пра статус уцекача.

З 2004 года статус уцекача на Гарадзеншчыне спрабаваў атрымаць 61 чалавек.

 

Здымак http://get.whotrades.com