На “Мова Нанова Гародня” выступіць Vinsent

|

“Горадня для мяне асаблівы горад! Лічу, што гэта адзін з самых прыгожых і багатых на гісторыю беларускіх гарадоў. Я выступаў у Горадні апошні раз чатыры гады таму. Гэтым разам гарадзенскай публіцы прэзэнтую свой новы альбом “Vir”, – расказвае Зміцер.

 

 

Многім Vinsent вядомы не толькі як музыка, але і як актор. Ён зняўся ў польскім мастацкім фільме рэжысёра Кшыштафа Лукашэвіча “Жыве Беларусь!” (2012 г.), а таксама ў моладзевай драме “Вышэй за неба” (2012 г.).

 

На курсах Vinsent  не толькі праспявае, але і раскажа пра сваю музычную і акцёрскую дзейнасць, падзеліцца сакрэтамі поспеху сваёй творчасці з гарадзенцамі. Таксама, слухачоў, як заўсёды, чакаюць творчыя заданні  і розныя цікавосткі.

 

Пасля заняткаў будзе магчымасць набыць дыск з альбомам Vinsent “Vir”.

 

У межах “Turvinsent”  па курсах “Мова Нанова” Вінсэнт ужо паспеў выступіць у Гомелі, Магілёве, Віцебску, Берасці, Маладзечна, Бабруйску і Астраўцы.

 

Уваход вольны!